ДНЮКА (поўная версія 45 хв., 2010) дакументальны фільм

Звычайная палеская вёска. У малой хаце, аздобленай тканінамі ўласнай працы, сядзяць побач бабуля з дзядком: Антаніна Астапава і дзед Віктар. Ён п’е і пытаецца, навошта чалавек жыве на свеце. Узімку сумна, але калі прыходзіць вясна, прырода адраджаецца, а разам з ёй -- людзі ды жывёла. Жыццё працягваецца. Але чаму так цяжка ўздыхае бабуля? Вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу пары людзей старога веку. Часам смешны, часам журботны... рэж. Андрэй Куціла, Аляксандр Налівайка, 2010 г., Беларусь
Back to Top