Цмок і прыгажуня | Паданне пра Лукомскага цмока: трагічная гісторыя кахання | Беларуская міфалогія

Кажуць, калісьці цмокаў было так многа на тутэйшых землях, што іх нават назвалі краінай цмокаў. Вось паслухайце пра таго, каго беларуская міфалогія заве цмок Лукомскі. Багута намагалася сабраць казлянят, якія разбягаліся. Хуста спаўзла з русявай галавы. Шчокі заружавелі, на ілбе зайгралі кроплі поту – але вочы, нязважна на стому, па-ранейшаму гарэлі пракудлівым агнём. Тым самым, што так вабіць лукомскіх хлапцоў. Да 16-гадовай прыгажуні ў залёты паходжвалі ледзь не ўсе дзецюкі Абузер’я. І вось жа ліха! Казляняты кіраваліся менавіта туды, куды было забаронена хадзіць, дзе, казалі міфы, сярод ляснога гушчару ляжыць зачараваны Камень-кравец. А ў ім жыве Змей-Цмок. Часамі над наваколлем чуўся гул, рык ды ляскат. Тады бацькі хавалі дзяцей пад печкі! Славянская міфалогія расказвала, што Цмок (дракон) ляціць ваду з возера смактаць. А хто яму спадабаецца – ухопіць і сабе пад камень зацягне! А яшчэ ён чараўнік, можа ў каго заўгодна перакінуцца. Але як з ім па-добраму, то і ён зла не зробіць. Ды
Back to Top