Няхай гучаць беларускія песні! Спяваем разам, па-беларуску – чэлендж | Спеўная мова – Кульгавы вальс

Гэта “Ладны пераклад“, дзе мы мяняем рускія ўстойлівыя выразы на нашы родныя, найлепшыя, ды знаёмім вас, якія бываюць беларускія прымаўкі ды прыказкі, мы вучымся думаць па беларуску і слухаем, як цудоўна гучыць наша родная беларуская мова. “Ладны пераклад” на “Каранях і вытоках” “Добрага канала” зноў звяртае вашу ўвагу да нашай рубрыкі “Спеўная мова“ і заклікае ўсіх да спеўнай творчасці на роднай мове. Дзеля мары, што калісьці яна загучыць паўсюль. І загучыць! Паўсюль! Каб падбухторыць беларусаў і ладзяцца гэтыя спеўныя заклікі-выклікі – чэленджы. Беларуская мова - адна з самых мілагучных у свеце. Гэта пацверджана нават дакументамі Юнэска. І так лёгка кладзецца на музыку - чаму ж мы так мала на ёй спяваем? Калі збіраюцца кампаніі і пяюць пад гітару - хіба там усе прафесіяналы, уключаючы самога гітарыста? - Зусім не абавязкова! Затое як шчыра спяваюць! На жаль, дагэтуль часцей на рускай ці англійскай… Гэта трэба мяняць! Няхай гучаць беларускі песні! Не хапае сваіх? – Дык стварайма! Для падбухтора прапануем
Back to Top