Palina feat. Ketevan — Месяц

Паўфіналісты «Заспявай-7» спяваюць у дуэтах з беларускімі музыкамі. Palina i Ketevan прэзентуюць песню «Месяц» Музыка і словы: Palina Пераклад: Дар’я Бялькевіч, Palina Рэжысёр: Арцём Лобач Аператары: Арцём Лобач, Юра Падолін Гукарэжысёр: Андрэй Акатаў месяц будзе доўгі паблізу толькі злыя злыя воўкі а ты для іх наіўная авечка спалохана бяжыш уцякае рэчка душа дрыжыць як на паветры свечка яно ўсё так балюча недарэчна спалохана маўчыш і хочацца завыць Няма чаго шукаць Як быццам снегапад сэрца як фісташка зацягне рукі кабельная сцяжка не кожны зразумее як тут страшна глядзець у пустату ідзе бычок хістаецца і плача цярпенне хутка скончыцца ён бачыць Я хутка ўпаду колькі так трымацца мне хочацца кахаць і не баяцца мне хочацца забыць пра ўсё адразу зафарбаваць знутры А сэрца не прабачыць ціхай здрады У скронях б’юцца пульсам аўтастрады я ведаю на гэта змарнавана занадта шмат любві Давай па тармазах трамвай ідзе ў дэпо краіна ў слязах ды ў ёй маё акно ды ў ёй маё акно ды ў ёй маё Старонкі конкурса: Ketevan Palina
Back to Top