На жаль, далёка прыйшлося ехаць, і крыху спазніўся з гэтым вершам, каб заспець самы смак верасовай квецені, але прачытаць яго хацелася менавіта на гэтым узлеску.
Прыбой ліловы – цвет-прываба:
Чмялёў басы і восаў звонь,
А ад узятку пчол аслаблых
Апошні джалісты агонь.
Мёд верасовы заварыўся!
Датлелі смолкія карчы,
На кадзях поўных раздаліся
Арэхавыя абручы.
І загуло ў бары вяселле!..
Я госцем быў там. Верасы
Падносілі ў карцах мне зелле –
Трапляла ў рот і на вусы.
Па барадзе цякло таксама, –
Усё, як водзіцца здаўна!..
Звон!
Звон стаіць над верасамі,
Льюць верасы пітво спаўна –
Усім, усім...
А мне -- тры меры:
Тых частаваць,
хто не паверыць.
Васіль Зуёнак
1963
1 view
788
252
2 months ago 00:00:51 1
Васіль Зуёнак. “Прыбой ліловы – цвет прываба...“
2 years ago 00:54:07 1
Прэзентацыя кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”