“Ідэя Х“ з Сяргеем Чалым | “Идея Х“ с Сергеем Чалым

29 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — эканамічны аналітык Сяргей Чалы. Ёсць тры рэчы, якія ўтвараюць нацыю, на якіх трымаюцца ўсе супольнасці людзей, — пісьмо, паданні і рытуал. Рытуал адпрацаваны стагоддзямі, і нешта новае наўрад ці прыдумаеш, паданне ствараецца проста цяпер, пісьмо будзе пазней. І таму мы пакуль — у працэсе ўтварэння, перакананы Сяргей Чалы. Пра тое, як у працэсе нацыянальнага будаўніцтва не зваліцца ў нацыяналізм і пазбегнуць этнічных чыстак, ці важнае моўнае пытанне ў гэтым працэсе ўтварэння, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Чалым.
Back to Top