Самы лепшы навагодні падарунак ()

У першы дзень новага 2018 года ў Віцебскай вобласці на свет з’явілася 10 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. У абласным клінічным радзільным доме па добрай традыцыі ігракі і трэнерскі штаб футбольнага клуба «Віцебск» ушаноўвалі маці і немаўлят, якія нарадзіліся ў навагоднюю ноч. Футбалісты ужо ў пяты раз прыходзяць у раддом, а таму ўжо хутка могуць прыняць у свае рады хлопчыкаў і дзяўчынак, якія нарадзіліся шэсць гадоў таму. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top