Дзед Мароз, «Шчаўкунчык» і... Певень – мікс на губернатарскай ёлцы ()

Галоўная ёлка Прыдзвіння сёння сабрала ў канцэртнай зале «Віцебск» каля тысячы школьнікаў з усіх раёнаў вобласці: выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-сірот. Гасцей галоўнай ёлкі павіншаваў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Выказаў дзецям падзяку за выдатную вучобу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. На ліку навучэнцаў Віцебшчыны 70 перамог ў рэспубліканскіх і 4 – у міжнародных алімпіядах. 107 хлопчыкаў і дзяўчынак нашай вобласці сёлета сталі стыпендыятамі фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2016
Back to Top