Blowing In The Wind (Live On TV, March 1963)

Словы на вецер Колькі дарог трэба людзям прайсьці, Каб да людзей дарасьлі? Колькі начэй над патопам ляціць Голуб да роднай зямлі? Колькі гарматаў страляцьме па нас, Покуль ня знойдзем адказ? Словы ў адказ толькі вецер нясе, Толькі на вецер — усе. Колькі гадоў мора точыць скалу, Покуль ня рухне сама? Колькі гадоў па пустэльні блукаць, Покуль у душах турма? Колькі, адводзячы вочы, казаць, Быццам праблемы няма? Словы ў адказ толькі вецер нясе, Толькі на вецер — усе. Колькі нам разам ляцець міма зор? Вось тваё неба, пабач! Колькі глухому патрэбна вушэй, Каб адгукнуцца на плач? Колькі сяброў скосяць кулі, пакуль Сьцямім, што лепей бяз куль? Словы ў адказ толькі вецер нясе, Толькі на вецер — усе. Пераклаў з ангельскай Андрэй Хадановіч.
Back to Top