Святкуем Дзень Волі разам!
25 сакавіка 1918 года была абвешчана трэцяя Устаўная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі, згодна з якой БНР аб’яўлялася незалежнай і вольнай рэспублікай.
105 гадоў таму быў зроблены гістарычны крок, дзякуючы якому Беларусь існуе на палітычнай мапе свету, але сёння, на жаль, рэжымам Лукашэнкі створана пагроза яе існаванню. Але мы павінны зразумець, што гарантам незалежнасці можа быць толькі беларускі народ.
Прапаную ўсім беларусам замежжа 25 сакавіка прыняць удзел у мітынгах, маршах, акцыях. Паказаць, што беларусы, як і 105 год таму, за незалежную, дэмакратычную, вольную Беларусь, якая не жадае быць часткай агрэсіўнай імперыі. Што беларусы — еўрапейская нацыя, якая мае права на сваю дзяржаўнасць. Дзяржаўнасць на тых прынцыпах, на якіх яна была абвешчана 25 сакавіка 1918 года — прынцыпах волі і незалежнасці.
Беларусы ў Польшчы!
Запрашаю вас 25 сакавіка а 13-й гадзіне на Замкавы пляц у Варшаве на агульны збор і марш па цэнтральных вуліцах
1 view
104
27
3 days ago 00:50:04 1
Из “Шторма“ в Легион “Свобода России“ | Россиянин о людоедских обычаях армии РФ
6 days ago 00:44:08 1
Возможно ли в России сопротивление? | Роман Попков, Легион «Свобода России» | подкаст