“Хрэн Вам ад прэзідэнта!“

Апоўдні ў пятніцу 17 лютага каля Камароўскага рынка ў Мінску прайшла акцыя «Хрэн вам ад прэзідэнта». Яе зладзіла моладзь з арганізацыі «Змена», што арганізавалася пры кампаніі «Гавары праўду». Двое маладых людзей, начапіўшы маскі з выявай Лукашэнкі, раздавалі мінакам слоікі з хрэнам. Сутнасць акцыі юнакі патлумачылі сваім крытычным стаўленнем да вынікаў 18-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі: «Чаму хрэн? Бо гэта адказ на піяр-акцыі Лукашэнкі. Заробак у 500 баксаў? Хрэн вам! Адпусціць палітвязняў? Хрэн вам. Вярнуць ільготы? Хрэн вам».
Back to Top