У Наваполацку ў сярэдняй школе №8 запусцілі ліфт ()

Адкрыццё аб’екта стала доўгачаканай падзеяй для тых, хто па стане свайго здароўя раней не мог наведваць заняткі. А такіх у школе 30 вучняў з асаблівасцямі фізічнага развіцця, і яшчэ 35 дзяцей атрымліваюць карэкцыйна-педагагічную дапамогу. Будаўніцтва ліфта стала магчымым дзякуючы праекту «Ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада», які рэалізуецца ў Наваполацку ўжо другі год за сродкі Еўрапейскага Саюза. У яго рамках у школе запрацаваў клас дыстанцыйнага навучання. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top