спектакль “Пачупкi“ РТБД

Набыць квіткі: Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна. Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення… Жыццё чалавека вызначаюць тры ключавыя этапы – народзіны, шлюб і смерць. Спектакль “Пачупкі” з’яўляецца працягам гісторыі “Шлюба з ветрам”, другім крокам пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру. “Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступіць менавіта гук. Аўтары – Яўген Карняг, Каця Аверкава Жанр – песня ў адной дзеі Рэжысёр – Яўген Карняг Мастак – Таццяна Нерсісян Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава Узроставыя рэкамендацыі: 16 Прэм’ера: 17 лютага 2022 года Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін
Back to Top