Ці будуць гэтыя перамены?

Павел Латушка выступіў на пляцоўцы Музея Вольнай Беларусі падчас мерапрыемства, прысвечанага Плошчы Перамен. Мы не маем права забыцца пра тых, хто страціў сваё жыццё ў барацьбе за свабодную, вольную, незалежную Беларусь. Нажаль, яшчэ яна ні вольная, ні свабодная. І, на жаль, сёння мы канстатуем, што ёсць вялікая пагроза таго, што Беларусь можа страціць сваю незалежнасць і суверэнітэт. І вось пытанне: «Ці будуць гэтыя перамены? Ці яны адбудуцца? Ці мы верым у тое, што яны будуць?». Не ведаю, як кожны з вас адкажа на гэтае пытанне, я – веру. Нам вельмі важна не здавацца. Мы павінны зразумець наступнае: стратэгічным партнёрам для нас з’яўляецца і, перакананы, заўсёды будзе з’яўляцца Украіна, якая сёння вядзе барацьбу за сваю свабоду і незалежнасць, якой дапамагаюць нашы ваяры. Для нас вельмі важна падтрымліваць іх, падтрымліваць Украіну. Для нас вельмі важна дабівацца дэакупацыі Беларусі - гэта стратэгічнае пытанне для нас. Дэакупацыя можа адбыцца міжнародным шляхам, выкарыстоўваючы
Back to Top