Крымінальная справа па факце жорсткага абыходжання з жывёлай ()
Абвінавачваемая выкінула сабаку з балкона восьмага паверха. Ад падзення на зямлю жывёла загінула. Гэта гісторыя ў канцы 2017-га ўскалыхнула грамадскасць, прычым не толькі аматараў чатырохлапых. Як установіць пазней следства, прычынай такой жорсткай расправы стала тое, што сабака з чалавечай мянушкай Віта пашкодзіла прадметы хатняга ўжытку. Акрамя таго неаднаразова, кажучы юрыдычнай мовай: «парушала санітарныя нормы ў кватэры». Пацвярджаюць гэта і блізкія падсуднай. Па справе яны праходзяць як сведкі. Да студзеня 2015 года артыкул «жорсткае абыходжанне з жывёламі» прадугледжваў толькі адміністрацыйную адказнасць. Зараз нормы унесены і ў Крымінальны кодэкс. Падсуднай пагражаюць грамадскія работы, штраф ці выпраўленчыя работы тэрмінам да года.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018