Цымбалы / Cymbalo - Belarusian Folk Instruments

Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў. Belarusian Folk Musical Instruments – Cymbalo Цымба́лы Струнны ўдарны музычны інструмент, якія мае драўляны трапецападобны корпус з нацягнутымі ўздоўж струнамі. У беларускіх літаратурных крыніцах пра цымбалы ўпершыню згадваецца ў XVI ст. Для вырабу корпуса і падставак выкарыстоўваюць елку, граб. Палачкі вырабляюць з вішні, клёну. Граюць на цымбалах, удараючы палачкамі па адкрытых струнах, трымаючы інструмент на каленях або падвешваючы за рамяні на шыю. Лічылася, што ў цымбалаў дзве душы – мужчынская і жаночая, па адной пад кожным конікам (басовым і галасавым адпаведна). У народнай практыцы цымбалы – гэта пераважна ансамблевы інструмент, які спалучаецца са скрыпкай, гармонікам, кларнетам і бубнам у розных канфігурацыях. У Беларусі існуюць два віды цымбалаў: традыцыйныя (народныя) і прафесійныя (канцэртна-акадэмічныя). Яны адрозніваюцца канструкцыяй, памерамі, строе
Back to Top