ФЭСТ У ГОНАР МАРЫІ УСПАМОГІ ХРЫСЦІЯНАЎ

24 мая ў парафіі Св.Міхала Арханёла ў Смаргоні ўрачыста адзначалі свята Марыі Успамогі Хрысціянаў. Пад час святой імшы члены Асацыяцыі Марыі Успамогі (АДМА) склалі свае абяцанні. А таксама адбыўся акт ахвяравання Сям’і Салезіянскай Марыі Успамогі Хрысціянаў. На працягу дзевяці дзён вернікі парафіі маліліся навэннай да Марыі Успамогі Хрысціянаў. Час навэнны быў асаблівым часам для членаў АДМА. Гэта быў час духоўнай падрыхтоўкі да Урачыстасці Марыі Успамогі. 24 мая Асацыяцыя адзначыла сваё 5-годдзе існавання ў Смаргоні. Асацыяцыя Марыі Успамогі была заснавана святым Янам Боско “для пашырэння ўшанавання Найсвятейшага Сакрамэнту і набожнасці да Марыі Успамогі хрысціянаў”. Ксёндз Боска пажадаў заснаваць Асацыяцыю Марыі Успамогі Хрысціянаў, як знак удзячнаці Марыі за Яе матчыную прысутнасць у яго жыцці і ў яго дзейнасці і, як форму хрысціянскага жыцця, заснаваную на пазнаванні, любові і наследванні Панны Марыі. Асацыяцыя Марыі Успамогі кананічна ўзведзена ў Санктуарыі Марыі Успамогі ў Турыне 18 красавіка
Back to Top