Обратный отсчёт. Игнат Дамейка. Герой Чили из-под Новогрудка

«Ігнат Дамейка. Герой Чылi з-пад Навагрудку» 25 студзеня 1889 года ў Сант’яга адначасова зазванілі званы ўсіх касцёлаў. Людзі кідалі свае заняткі і спяшаліся да цэнтральнай плошчы сталіцы. Там пачыналася цырымонія развітання з Ігнатам Дамейка. Перад урадавым палацам сабраўся вялізны людскі натоўп. Каля труны з целам славутага вучонага выступіў прэзідэнт рэспублікі. Ён аб’явіў: Ігнату Дамейка надаецца званне нацыянальнага героя Чылі. Імем нашага земляка названы партовы горад Пуэрта-Дамейка, горны ланцуг Кардыльеры Дамейкі ў Андах, горная вяршыня Пэрро Дамейка, адкрыты ім мінерал (дамейкіт) і нават фіялка (віёла дамейкіяна). Так у Паўднёвай Амерыцы ўшанавалі памяць чалавека, які нарадзіўся ў Навагрудскім павеце і лічыў сябе ліцвінам. Як жа здарылася, што лёс закінуў яго на іншы кантынент, у далёкую краіну Чылі? Чаму ён доўга не мог трапіць на радзіму, хоць марыў аб вяртанні ўсё жыццё? Гэтыя і іншыя таямніцы — у новым фільме «Ігнат Дамейка. Герой Чылi з-пад Навагрудку».
Back to Top