Чаму Беларусь раздзялілі ў 1921-м? | Почему Беларусь разделили в 1921 году?

Шмат пытанняў выклікае Рыжская мірная дамова 1921 года, паводле якой Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да Польшчы. У святле пратэстаў лета – восені 2020 года карысна зноў звярнуцца падзеяў 1920–1921 гадоў. Рыжскі мір паставіў кропку ў польска-савецкай вайне 1919–1920 гадоў. Адразу паўстаюць пытанні, як пачалася гэтая вайна, хто перамог у ёй. Чаму ў мірных перамовах бралі ўдзел дэлегацыі з Польшчы, Савецкай Расеі і Савецкай Украіны. А дзе былі беларусы? Куды падзеліся БССР і БНР? Адкуль узялася такая лінія падзелу Беларусі ды Украіны? Ці былі сярод палякаў прыхільнікі незалежных Беларусі і Украіны? Як адрэагавалі на #Рыжскі_мір беларусы і афіцыйны савецкі Менск? Які актуальны гістарычны ўрок дае гісторыя Рыжскага міру? Ці засвоілі яго беларусы? Рыжскую мірную дамову абмеркавалі кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч ды доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. У гэтым выданні праграмы #Загадкі_беларускай_гісторыі : 00:00 Ці ўсё так проста з Рыжскім мірам? 01:
Back to Top