На кантролі ўлады. Аб’ектыўна ()

Традыцыйна напярэдадні двух майскіх святаў – Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі і Дня друку – старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін сустрэўся з журналістамі і супрацоўнікамі паліграфічных прадпрыемстваў і арганізацый сувязі паўночнага рэгіёну. Кіраўнік вобласці на працягу гадзіны адказваў на пытанні падчас прэс-канферэнцыі, а затым узнагародзіў пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ. Вядучая: Вольга Шмаргун © Тэлерадыёкампанія «Віцебск» 2023
Back to Top