У пошуках арыгіналаў “Песні пра зубра“ Мікалая Гусоўскага

Ці ведаеце вы, што знакамітай “Песні пра зубра” Мікалая Гусоўскага нядаўна споўнілася 500 гадоў? Колькі арыгіналаў першага выдання паэмы вядома на дадзены час і дзе яны захоўваюцца? Ці ёсць істотныя адрозненні паміж асобнікамі, якія нам давялося трымаць у руках? Чым цікавая тытульная старонка кнігі? З гісторыі стварэння паэмы вядома, што яна была напісана па замове папы рымскага Льва Х, але ці патрапіла яна ў Рым? Якія творы, акрамя знакамітай паэмы, ўключае кніга, ці важныя яны для разумення творчасці паэта? Які з перакладаў “Песні пра зубра” на беларускую мову найбольш блізкі да арыгінала? Ці варта стварыць факсімільнае выданне знакамітай паэмы? Размова з Алесем Сушам у аўтарскай перадачы “Культурная раніца з Таццянай Сапегай” на Радыё Марыя.
Back to Top