Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Наш канал в социальных сетях: Самыя жорсткія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Вайна з нямецка-фашысцкімі захопнікамі доўжылася амаль 4 гады — з 1941 па 1945 год. Яна пачалася 22 чэрвеня 1941 года раніцай, калі людзі яшчэ спалі. На мірных жыхароў Беларусі раптоўна абрынуліся тысячы снарадаў і бомбаў. Абаронцы Радзімы. Першы ўдар ворага прынялі пагранічнікі і воіны Брэсцкай крэпасці. 28 дзён гераічна трымаліся яе абаронцы. Ужо ўзяты быў Мінск, варожыя танкі дасягнулі Смаленска. А ў глыбокім тыле ворага працягвалі змагацца пагранічнікі. Дапамагалі абаронцам крэпасці падлеткі. Сярод іх быў 12-гадовы Пеця Кацельнікаў — выхаванец музыканцкага ўзвода. Пеця прабіраўся ў паўразбураныя склады, шукаў і здабываў гранаты і патроны, прадукты. Дапамагаў параненым. Пад смяротным абстрэлам прыносіў ваду, так неабходную ў чэрвеньскую спякоту. Здабыць хоць крыху вады было подзвігам. Усе цяжкасці і страх не скарылі абаронцаў. Сіл і рашуча
Back to Top