2018/04/15, ПЛ 5х5 (Д2), 21 тур, Тытан - Red Bisons - 2:9 (увесь матч)

Прэм’ер-ліга 5х5 (Д2), 21 тур 2018/04/15, нядзеля, а 20:20 Чыжоўка-арэна (вул.Ташкенцкая, 19) Пачатак а 20:20, збор а 19:50 Тытан - Red Bisons - 2:9 (першы тайм - 1:5) Забітыя мячы: Фурман 18, Ермаловіч 49 — Астрэйка 3, Навіцкі 5, 25, 30, 39, Заяц 11, 41, Цімашэвіч 22, Фурман 34 (аўтагол). Аформіўшы выхад у плэй-оф у папярэднім туры перамогай над камандай Норд Сіці ў туры бягучым у Бізонаў атрымалася згуляць цалкам раслаблена і без ніякага псіхалагічнага ціска згуляць у сваю асалоду, атрымаўшы нечакана буйную і ўпэўненую перамогу над моцным Тытанам нават не самым аптымальным складам. Вельмі шкада, што праз няроўнае размеркаванне па падгрупах такая камандая, як Тытан, не прабіваецца ў плэй-оф, яна дакладна заслугоўвае большага. У групавой стадыі застаецца ўсяго адзін матч - супраць каманды МТИС - пасля чаго пачнецца апафеоз усяго сезона: плэй-оф Прэм’ер-лігі 5х5!
Back to Top