У Віцебску прапалі трое падлеткаў ()
Міліцыя шукае траіх віцебскіх падлеткаў — юнакоў 18 і 16 гадоў і дзяўчынку 15 гадоў. Яны пайшлі ў школу 7 сакавіка і дамоў да гэтага часу не вярнуліся. Усе дзеці – са шматдзетнай сям’і Дзівіных. Бацькі адразу ж заявілі ў Кастрычніцкі РАУС аб знікненні сыноў і дачкі. Наш карэспандэнт Іна Кірэенкава накіравалася ў 44-ую школу, дзе вучыліся дзеці, і паспрабавала даведацца — што магло стаць прычынай здарэння.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017