Стоит верба (ВИА Песняры, 1972 г.). Солисты: Л. Борткевич, В. Мулявин, А. Кашепаров

= СТАІЦЬ ВЯРБА = (беларуская народная песня) Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі. Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі. Пад вярбою а тры дзевачкі, Тры дзевачкі, тры малойчыкі. Пад вярбою а тры дзевачкі, Тры дзевачкі, тры малойчыкі. Адзін кажа: - Я Алесю люблю, Я з Алесяй па піва пайду, Я з Алесяй па піва пайду. Другі кажа: - Я Арыну люблю, А я з ёй на сена пайду, А я з ёй сто капіц нараблю. Трэці кажа: - Я Аксінню люблю, Я з Аксінняю жаці пайду. Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі. Стаіць вярба ў канцы сяла, На той вярбе а тры кветачкі.
Back to Top