На пытанні пра фолк-фэст “Камяніца“ адказвае вядучы і музыка Алег Хаменка

13 верасня ў госцем жывога эфіру Еўрарадыё стане музыка Алег Хаменка. 16 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пройдзе фестываль “Камяніца“. Алег як вядучы і адзін з арганізатараў фестывалю распавядзе пра асаблівасці сёлетняга мерапрыемства, паразважае наконт таго, ці патрэбны такім фэстам рэбрэндынг, як правільна абіраць лайн-ап і што цяпер модна ў свеце фолк-мадэрну. Натуральна, музыка адкажа на вашыя пытанні, якія тычацца сёлетняга фестывалю! За лепшае пытанне — квіткі на “Камяніцу“!
Back to Top