Талаковы эфір. Як сабраць 15000 рублёў на форум пра будучыню Беларусі?

Ёсць праблема: беларускае грамадства падзеленае, грамадзяне ізаляваныя ад распрацоўкі канцэпцыі будучага сваёй краіны. Але ёсць і рашэнне: форум “Беларусь будучага” — пляцоўка для абмеркавання розных канцэпцый будучага краіны, новых ідэй яе развіцця. Вось толькі грошай на правядзенне чарговага форума па тэме “Незалежнасць, бяспека і інфармацыйная вайна” ў аргкамітэта няма. Таму была распачатая краўдфандынгавая кампанія на сайце “Талака” па зборы сродкаў на арганізацыю і правядзенне форума “Беларусь будучага — шляхі развіцця грамадства і дзяржавы”. На дадзены момант сабраны 1% ад неабходных 15000 рублёў. Да завяршэння кампаніі застаецца 26 дзён. Правесці Форум “Беларусь будучага — шляхі развіцця грамадства і дзяржавы” плануецца 15 сакавіка 2019 года, у дзень прыняцця Канстытуцыі незалежнай Беларусі. 12 лютага ў студыі Еўрарадыё кіраўнік праекта па арганізацыі і правядзенне форума Аляксандр Куцаў.
Back to Top