Каманда ютуб-канала «Жывы Беларус» — Андрэй Ігнацік і Уладзіслаў Мігдалёнак сумесна з грамадскай кампаніяй «Годна» працягваюць серыю вандровак «Навокал». Гэтым разам накіраваліся ў Ваўкавыск.
Здымкі гэтага выпуска зацягнуліся, бо Андрэй і Уладзіслаў паднялі ўсе магчымыя матэрыялы пра горад, каб здзівіць цікавосткамі нават мясцовых.
Асобнай увагі заслугоўвае якасць карцінкі — родныя краявіды ў 4К-здымках. Крэйдавыя кар’еры, разгул зеляніны і любімыя жартачкі ідуць у камплекце.
Налятаем, глядзім, дзелімся з сябрамі!
Геалакацыя шахт — 53°15’08.7“N 24°26’05.5“E. Месца можна знайсці па гуглмапе.
Андрэй і Уладзіслаў ганяюць ва ўсю моц па такіх мясцінах нашай роднай Беларусі, якія яшчэ не намылілі вока абазнанаму беларускаму турысту. Расказваюць цікавосткі і натхняюць самому выправіцца ў падарожжа, каб на ўласныя вочы пераканацца, што «Навокал — годна жыць».
Змест вандроўкі:
00:00 Пачатак
00:12 Здымаем Ваўкавыск, уступ
00:51 Сучасны Ваўкавыск, прадпрыемствы прамысловасці, інфраструктура, дажынкі, віды горада