1 снежня адзначылі Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

1 снежня 1988 года ўпершыню ў свеце адзначылі Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Тады Генеральная Асамблея ААН абвясціла, што яго распаўсюджанне прыняло пагрозлівыя маштабы. Зараз у Рэспубліцы Беларусь з станоўчым ВІЧ статусам жывуць 17 тысяч чалавек. І штогод напярэдадні 1 снежня ўся рэспубліка далучаецца да міжнароднай акцыі, мэта якой - прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, праявіць салідарнасць у супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ-інфекцыі. Далучыліся да яе і ў нашым раёне.
Back to Top