Суд пакараў журналіста штрафам за збор інфармацыі і канфіскаваў яго тэхніку

Такое рашэнне прыняў сёння суддзя суду Цэнтральнага раёну Гомля Салоўскі ў дачыненні да журналіста – фрылансера Андрэя Толчына паводле арт. 22.5 КаАП РБ «незаконны выраб прадукцыі СМІ». Журналіста брутальна затрымалі амапаўцы на плошчы Паўстання 24 чэрвеня пасля здымкаў ля СІЗА №3, дзе пачаўся закрыты суд над Сяргеем Ціханоўскім, Міколам Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым. Яго 7 гадзінаў трымалі ў АУСе Цэнтральнага раёну, склалі пратакол за незаконны выраб прадукцыі СМІ, апісалі і канфіскавалі відэакамеру, мікрафон. штатыў, сдкарты, мабільны тэлефон. Пасля суду Андрэй Толчын распавёў сайту «Гомельская вясна» акалічнасці сваёй справы і сваё стаўленне да свайго «правапарушэння» і рашэння суду. Аўтар Ганна Кавальчук Відэа аўтара Гомельская вясна
Back to Top