Снег на Вялікдзень ()
Увесь святочны дзень ён ішоў амаль без перапынку і раніцай панядзелка вышыня снежнага покрыву ў Віцебску склала 9 сантыметраў. Гэта абсалютны рэкорд за ўсе гады метэаназіранняў. Такое красавіцкае вяртанне зімы здарылася ўпершыню за апошнія 10 гадоў. Сіноптыкі прагназуюць, што такое надвор’е захаваецца на Віцебшчыне на працягу ўсяго бліжэйшага тыдня.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017