Вольны хор і Лявон Вольскі — Зямля / Volny chor & Lavon Volski — Ziamla

Легендарная песня часоў гурта «Мроя» займела новае гучанне. «Вольны хор» сумесна з Лявонам Вольскім і «Вольным аркестрам» прэзентуюць кліп на песню «Зямля». Кліп «Зямля» — першы з серыі сумесных відэапрац грамадскай кампаніі «Годна» і «Вольнага хору», у якіх культавыя песні легендарных беларускіх музыкаў і сучасных папулярных гуртоў загучаць у выкананне хору з аркестрам. Наступныя прэм’еры будуць разам са Змітром Вайцюшкевічам і гуртом «Дай дарогу!» Крыху слоў пра кліп ад «Вольнага хору»: «Мы, беларусы мабыць упершыню за доўгі час зноў усвядомілі сябе нацыяй. Зноў задумаліся над тым хто мы, навошта жывем на гэтай зямлі і куды крочым. Мы спрабуем вучыцца на памылках нашых продкаў, але ж, нажаль, у большасці, выкарыстоўваем свой, даволі такі розны вопыт. Але ж нішто не ўзнікае ніадкуль і не сыходзіць у нікуды. Мы — працяг Усяслава Чарадзея і Ефрасінні Полацкай, Францішка Скарыны і Міколы Гусоўскага, Сапегаў і Радзівілаў, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча... І нам трэба зр
Back to Top