На верш Максіма Багдановіча “Пагоня“ (song-poem“Chase“ by Maxim Bahdanovič)“Пагоня“ (“Vytis“/“Pogoń“) - гімн Беларусі-Літвы на словы Максіма Багдановіча
Himn piaje Mužčynski Chor “Vunija“
Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, -
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні, -
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі ўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?
Бійце ў сэрца іх - бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач. Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..
Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стр
2 views
0
0
1 month ago 00:05:47 1
Песняры “Пагоня“ (“Pahonia“) 1993
12 months ago 00:06:41 1
Песняры Погоня.FLV
1 year ago 00:10:18 1
“Пагоня“ у выкананні Я. Жанчака
1 year ago 01:37:04 2
Песняры - Альбом “Вянок“ (2017), Цыкл песень на вершы Максiма Багдановiча
3 years ago 00:05:36 43
ПЕСНЯРЫ ПАГОНЯ
4 years ago 00:05:47 7
Песняры Мулявін “Пагоня“ (“Pahonia“) 1993
5 years ago 00:34:53 1
Ян Женчак в #BML. Певец, которому зал аплодирует стоя