КІРАЎНІЦТВА ВОБЛАСЦІ НА СУБОТНІКУ (Відэа)

Каля паўмільёна жыхароў Брэсцкай вобласці адклалі хатнія справы дзеля клопатаў грамадскіх. Уборка і азеляненне тэрыторый, пасадка лесу, добраупарадкаванне двароў і сквераў, прыбіранне гарадоў і вёсак - у рэспубліканскім суботніку Брэстчына прыняла актыўны ўдзел. Магчымасць змяніць на дзень кабінет на вуліцу з энтузіязмам успрымае кіраўніцтва Брэстчыны. Сёлета свае сілы работнікі аблвыканкама і розных ведамстваў накіравалі на добраупарадкаванне тэрыторыі садка-школы ў Паўднёвым мікрараёне Брэста.
Back to Top