Городея. Школа-интернат. Caritas (Minsk)/F-Avto/Ради их улыбок

У лютым мінскі “Карытас“ сумесна з кампаніяй Ф-Аўта запусцілі дабрачынны праект пад назвай “Свет вакол нас“ па сацыялізацыі дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў Гарадзейскай школе - інтэрнаце. Мы хочам паказаць Вам вынікі нашага праекта на дадзены момант, які плаўна пераступіў на трэці важны этап “Навучанне“. Сам пакой для дзяцей выкананы: усе будаўнічыя працы зробленыя, мэбля закуплена і сабраная, неабходныя цацкі на месцы. У суботу мы ездзілі ў Гарадзею з нашай камандай “Дзеля іх усмешак“ і супрацоўнікамі Ф-Аўта да дзецей. Як прайшла паездка, і як мы весела праводзілі час з дзецьмі, вы можаце паглядзець на відэа ніжэй, а таксама ўбачыць кабінет сацыяльна-бытавой арыенціроўкі для маленькіх выхаванцаў школы. Такія пакоі мы б хацелі рабіць ва ўсіх установах такога тыпу, дзе яны неабходныя і патрэбныя. Дзякуй усім вам за падтрымку і ўдзел! Убачымся на нашых мерапрыемствах!
Back to Top