Пратасевіч - Рок-ансамбль імя Ціханоўскай

Рок-ансамбль імя Ціханоўскай прадставіў свой новы трэк, прысвечаны Раману Пратасевічу. 3 траўня былому галоўнаму рэдактару @nexta_tv і @NEXTALive далі 8 гадоў узмоцненага рэжыму. На судзе Пратасевіч прызнаў віну. У апошнім слове ён каяўся і прасіў не пазбаўляць яго волі, заяўляў, што паплечнікі яго выкарысталі і здалі беларускім уладам. Таксама ён аспрэчваў тое, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх арганізацый. Раман Пратасевіч быў затрыманы разам са сваёй дзяўчынай Сафіяй Сапегай 23 траўня 2021 года, калі спецслужбы Лукашэнкі прымусова пасадзілі ў Мінску самалёт Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. Нейкі час знаходзіўся ў СІЗА, а затым пад хатнім арыштам. У сваім звароце музыкі ансамбля імя Ціханоўскай рашуча заяўляюць, што не вераць у вінаватасць Пратасевіча: “Раман, ты не герой, але ж былых змагароў не бывае. Сёння ў Беларусі ніхто не можа цябе падтрымаць і сказаць, што ты невінаваты. Мы, віленская эліта беларускай эміграцыі, а таксама ўдзельнікі рок-гурта імя Ціханоўскай, рашуча заяўляем, што ты
Back to Top