Санкцыі пракурора - гэта спроба спыніць мой ютуб-канал. | #гонение_церкви #Беларусь| #священник

Гарадокскі пракурор выдаў дзве санкцыі на дагляд усіх памяшканняў дзе я жыву, працую і малюся. Былі яны падпісаныя 1 ліпеня 2021г. І, адпаведна, у рамках адмінстратыўнага працэсу ,які вядзецца супраць мяне Расонскім РАУС, у асобе маёра Перапечкіна, у нядзелю г. у прысутнасці панятых, прадстаўнікі ўлады мелі намер прыйсці і ў касцёл, і ў парафіяльны дом, і ў маё жыллё, каб зрабіць агляд і разабраць усю тэхніку ў выглядзе кампутараў і тэлефонаў. (✌Місія прарока і папярэджанне ад пракурора. | #священник преступник? #Беларусь #костёл✌ глядзі відэа )🔥 Яны намер мелі, планавалі абрабаваць мяне і касцёл. Але Бог меў свой план. Я, сапраўды, не меў ніякага жадання аддаваць сваю маёмасць і маёмасць парафіі. Прымусовае пазбаўленне гэтай тэхнікі на невызначаны час, на перыяд выканання надуманых экспертыз, для мяне было б свайго роду сацыяльнай смерцю. Гэтым бы мяне пазбавілі кантактаў з людзьмі, інфармацыяй з усіх банкаўскіх рахункаў, нататкаў і напісаных праграмаў дзея
Back to Top