Петр Елфимов. “I змоўкла гiтара“. Музыка - Измаил Капланов, слова - Н. Солодкая

Источник - “Песни возвращаются“ памяти Измаила Капланова II ч. (канал Александра Кремко) Пяснярская доля, пяснярская слава — Зязюля ў бярозах пра тое кувала. Крынічанька песні цячэ-выцякае, Да роду свайго беларусаў гукае. Той спеў малітоўны здалёку пачуўся, Ўладзімір Мулявін — душа Беларусі. Балючыя струны сарваліся ў крыку, І змоўкла гітара, стамлёная звыкла. Прыпеў:   Ой, ці не каліна мыецца слязамі —   Кветачка-дзяўчына пра любоў казала.   Ой, ці не матуля сына праважае —   Родная старонка так цябе кахае. Тут спелыя росы каханнем паілі, У храме жывою вадою крапілі. Стаў край гэты самым мілейшым куточкам, Мужнеюць сыны і красуюцца дочкі. Малілася сэрца і голас маліўся, Ў малітве з зямлёй белароснаю зліўся, Паўсюль Беларусь пазнавалі па песнях, А сёння душа яе — птах паднябесся...
Back to Top