Навошта Беларусі адмаўляцца ад смяротнага пакарання? Размаўляем з праваабаронцам Андрэем Палудам

Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе па-ранейшаму выконваюць смяротныя прысуды. На сёння гэта галоўная перашкода для сяброўства нашай краіны ў Савеце Еўропы. Але ўлады не ідуць на адмену смяротнага пакарання, матывуючы гэта нежаданнем саміх беларусаў. Ці сапраўды большасць беларусаў не гатовая адмовіцца ад смяротнага пакарання і не жадае праяўляць літасць да злачынцаў? Чым пажыццёвае пакаранне ва ўмовах беларускай папраўчай сістэмы лепшае за смяротны прысуд? Ці могуць грамадскія кампаніі змяніць стаўленне людзей да гэтага пытання? На гэтыя і іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
Back to Top