2017/01/22, Наша ліга, 18 тур, Red Bisons - Дэрыбасаўская - 7:3 (агляд матча)

Наша ліга 2016/2017 гг., матч 18 тура 2017/01/22, нядзеля, а 19:00 СК Курасоўшчына (вул.Каржанеўскага, 16ж) Red Bisons - Дэрыбасаўская - 7:3 (першы тайм - 5:1) Перамога патрэбная была, як паветра. Па-першае, узяць рэванш за безварыянтную паразу 2:5 у першым крузе, а па-другое, пераацаніць уплыў на турнірнае становішча выніка гэтага матча было немагчыма. Таму настрой з нашага боку быў самы адпаведны. Хоць і было трывожна, бо ў самы апошнім момант сарваўся прыезд Лёшы Луда, а таксама выведка даносіла, што ў супернікаў будзе самы аптымальнейшы склад з усіх магчымых (зрэшты, як і заўсёды на матчы з намі, мы ўжо звыкліся). Усё гэта прымусіла нас гранічна мабілізавацца і акумуляваць усе свае самыя лепшыя здольнасці і накаўтаваць Дэрыбасаў яшчэ ў першым тайме - 5:1. Пры чым кожны наш мяч быў працоўны, за кошт барацьбы, за кошт жадання і вялікай самааддачы. Толькі дзякуючы гэтаму і перамаглі. Пачатак другога тайма правалілі, пад
Back to Top