За наш беларуский язык / За нашу независимость / За наше культурное пространство

Беларуская мова – адзіная дзяржаўная мова! Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць неабходным захаванне беларускай мовы як галоўнай прыкметы існавання ў Еўропе і свеце мадэрновай беларускай нацыі. Мы лічым, што наступы ідэалогіі “русского міра”, якія робіць Расійская Федэрацыя, павінны быць спыненыя. Мы павінны пакласці канец спробам асіміляцыі беларусаў і украінцаў для стварэння “трыадзінага” “вялікарускага” народа, як гэта было ў ХІХ ст. Беларуская мова, як адзіная дзяржаўная мова, на працягу некалькіх гадоў павінна стаць мовай дзяржаўнага апарату, судоў, пракуратуры, войска, спецслужбаў, адукацыі, устаноў культуры і СМІ. Фармаванне нацыянальнай эліты павінна грунтавацца на беларускім патрыятызме, заснаваным на грунтоўным веданні не толькі беларускай мовы, але і гісторыі, культуры, народных традыцый. Для гэтага Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) у межах рэанімацыйнага пакета рэформаў прапануе канцэпцыю рэформы, якая разлічана на 12 гадоў і ахоплівае ўсіх грамадзян Беларусі без выключэння. У межах рэформы плануецца: - распрацаваць графік вяртання беларускай мовы ва ўсе сферы грамадскага жыцця краіны; - стварыць картатэку беларускамоўных спецыялістаў у Беларусі і за яе межамі; - распачаць курсы для вывучэння мовы для дзяржслужбоўцаў, выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў; - стварыць аўтарскія калектывы для напісання вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў; - змяніць канцэпцыю дзяржаўных СМІ і праз іх папулярызоўваць беларускую мову, культуры і традацыі беларусаў, а таксама нацыянальных мяньшыняў, што здаўна жывуць на Беларусі; - стварыць выдавецтвы для перакладу на беларускую мову шэдэўраў сучаснай літаратуры; - зрабіць штогадовыя выдаткі на развіццё культуры ў краіне не менш за 2,5 % ад аб’ёму гадавога бюджэту. Падрабязней пра рэформу аб захаванні і пашырэнні дзяржаўнай беларускай мовы чытайце на сайтах . #bsdp
Back to Top