AP$ENT - Жыве!

Ў пацукоў-пачвараў ужо дужа цяжкі год, не нясуць ахвяраў пачварам на алтар, наадварот увесь народ сярод балот, у пошуку істот как пару слоў сказаць у твар. Ці чуешь? Ці чуеш? Ці чуеш узнялісь хвалі ў дрыгве. Віншую - гэта значыць Жыве! Ты чуеш стукае пульс - Жыве, жыве. Б’ецца сэрца - жыве Беларусь - жыве, жыве. Быццам полымя грэе ў грудзі, ды ў галаве. Як прыгожа ты паглядзі, бачыш сонца ўстае. Хмары, навальніца, хвалюецца дрыгва. Пацукі ў шоку ад складанасці ўмоў. Пацуковы цар паскуда неба раззлаваў,  дарма дурны ён кроў праліў зямлі сыноў.  Ці чуеш, ці чуеш, ці чуеш узнялісь хвалі ў дрыгве Віншую - гэта значыць Жыве!
Back to Top