Усё толькі пачынаецца: фаза 3 беларускага крызісу / Всё только начинается: фаза 3 кризиса в Беларуси

Поддержать развитие канала можно подпиской на Патреон: Трэці (!) этап беларускага палітычнага крызісу пачнецца неўзабаве. Ці, калі быць дакладным, зараз падыходзіць да фіналу другі этап — большасьць ключавых працэсаў выходзяць на завяршэньне. Да таго ж вакол краіны адбыліся й адбываюцца некалькі падзеяў, што будуць вызначаць контуры магчымых дзеяньняў як для беларускіх групаў (з абох бакоў), так і вонкавых гульцоў. Пра ўсё гэтае й паразважаў на стрыме. Першая частка — маналог. Другая — адказы на пытаньні гледачоў. Таймкоды 00:00 Правілы стрыму — мова, дыялог адзін з адным 02:25 Чаму зараз ужо трэці этап беларускага палітычнага крызісу. Калі пачаўся першы, калі другі. Сутнасьць турбуленцыі ў Беларусі — неадпаведнасьць старой архаічнай сыстэмы кіраваньня стаўшаму больш складаным грамадству і новай структуры эканомікі. Сытуацыя стала відавочнай на мяжы 2017-18 году і гэта было пачаткам першага этапу. Падзеі 2020 — вытворная ад базавых умоваў крызісу
Back to Top