“Нашы авантурнікі“: Саламея Русецкая | “Нашы авантурнікі“: Соломея Русецкая

У 1718 годзе ў Карэлічах пад Наваградкам у сям’і шляхціча Яўхіма Русецкага нарадзілася дачка, якой далі біблейскае імя Саламея (ці Саламонія). Яе жыццё склалася зусім не тыпова для жанчын тых часоў, дый пазнейшых таксама. Бо як у шляхцянак, гэтак і ў мяшчанак усё жыццё з маладых гадоў і да смерці праходзіла пад знакам чатырох нямецкіх літар “К” — Küche (кухня, у больш шырокім сэнсе — дом), Kinder (дзеці), Kleider (адзежа і ўпрыгожанні), Kirche (царква). А вось жыццё Саламеі Русецкай было зусім іншым.
Back to Top