“Апостол Єдності і Віри“ (св. Йосафат Кунцевич)

Дакументальны фільм пра руплівага пастыра, грэка-каталіцкага біскупа, мучаніка за еднасьць з Апостальскім пасадам, сьв. Язафата Кунцэвіча (1580 - 1623). Больш за 350 гадоў архібіскупа Полацкага асабліва шануюць вернікі ГКЦ. Ад 1963 году, дзякуючы ініцыятыве першаярарха УГКЦ Ёсіфа Сьліпога, мошчы сьвятога знаходзяцца ў базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Пра жыцьцё сьв. Язафата Кунцэвіча, храмы, іконы, манаскія супольнасьці пад яго імем распавядаецца ў фільме “Апостал еднасьці і веры“. Здымкі адбываюцца таксама і ў Беларусі, пра сьвятога ў фільме распавядаюць і беларускія грэка-католікі. Фільм студыі “Собор“ 1996 г. Аўтар сцэнару — Аксана Гаёва. Новую рэдакцыю і аднаўленьне фільму зроблена ў 2004-2005 гадах місіяй “Пастуляцыйны цэнтар беатыфікацыі і кананізацыі сьвятых УГКЦ» пры падтрымцы ўладыкі Міхаіла Грынчышына.
Back to Top