Завушнiцы (Серёжки)
(Владимир Мулявин — Максим Танк)
Из репертуара ВИА «Песняры» (солист Владимир Мулявин)
О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканьне!
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьні!
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я ўпарты,
І, каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцьце —
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых,
Ні ў час, калі сьмяецца,
Сьпявае, або плача,
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся ў зьмярканьне:
Зьвіняць ёй завушніцы
Усё пра маё каханьне.
...Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся ў зьмярканьне:
Зьвіняць ёй завушніцы
Усё пра маё каханьне.