Стойкі алавяны салдацік. Каляды разам з Маляванычам. Вечар трэці

“Жылі-былі дваццаць пяць алавяных салдацікаў. Усе яны былі сынамі адной маці — старой алавянай лыжкі, — і, значыць, даводзіліся адзін аднаму роднымі братамі. Былі яны прыгажуны пісаныя: стрэльба на плячы, галава прама, чырвоны з сінім мундзір — ну, прыгажосць што за салдаты!“ Сёння мы здзейснім з вамі амаль небывалае для гэтага года! Падарожжа! Праўда, пакуль віртуальнае :) У Данію, адкуль паходзіць любімы ўсімі казачнік Ганс Хрысціян Андэрсан. У трэці Калядны вечар Маляваныч чытае “Стойкі алавяны салдацік”. А дапамагае яму зрабіць падарожжа рознакалярова ілюстраваным Андрусь Такінданг! Адпраўляемся сёння, 3 снежня, у 19:30 па мінскім часе! Спяшайцеся рабіць дабро ў чароўны час! Вы можаце падтрымаць дзеячаў культуры ды іх новыя творчыя праекты, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: .
Back to Top