“Народны альбом“ - Матка Боска Вастрабрамска (1997)

Словы Міхала Анемпадыстава Народны_Альбом Халодным жнівеньскім днём Я кратаю струны халоднай гітары. Скажы, чаму гэты дзень Пафарбаваны на колер хмары? Халодным жнівеньскім днём Іллецца дождж на мёртвую пожню. Даруй, але я хачу быць Сёння слабой і бездапаможнай. Халодным жнівеньскім днём Ты так далёка, што не ўбачыць. Ну, як тут мне не сумаваць Ну, як тут мне не заплакаць? Халодным жнівеньскім днём Адчыняю сэрца браму. Матка Боска Вастрабрамска, Злітуйся над намі! Халодным жнівеньскім днём Дай крыху цяпла і сонца. Скажы, чаму гэты дзень Такі халодны, такі бясконцы?
Back to Top