Andrius Klimka — Гімн БВЛ | Andrius Klimka — Belarusbank - Premier League Anthem

«Беларусбанк – вышэйшая ліга» атрымала новае музычнае аздабленне. Шаноўныя сябры! Напярэдадні новага года АБФФ рада зрабіць невялічкі падарунак усім аматарам айчыннага футбола. Разам з вядомым суайчыннікам – музыкам Андрусем Клімкам – мы падтрыхтавалі новы саўндтрэк для прадстаўлення каманд перад гульнямі «Беларусбанк – вышэйшай лігі». Мы вырашылі, што сучасныя рэаліі патрабуюць больш дынамічнага, стыльнага і эфектнага саўндтрэка. Адзначым, што мы імкнуліся праз кампазіцыю перадаць аўтэнтычнасць нашай музычнай спадчыны, адлюстраваць пэўныя меладычныя традыцыі. Таму за аснову узялі базіс славутай народнай песні «Ой, рэчанька, рэчанька». Дзякуючы фальклорным матывам, мелодыя легка успрымаеца, кладзецца на слых і з’яўляецца пазнавальнай. Спадзяемся вы ўпадабаеце новую мелодыю «Беларусбанк – вышэйшай лігі» і ацэніце яе аўтэнтычнасць. СПАМПАВАЦЬ ГІМН
Back to Top