Някляеў - Каб лёс Вялікае Літвы не стаўся лесам Беларусі! (Крэва 2020-07-27)

Уладзімір Някляеў чытае «Каб лёс Вялікае Літвы не стаўся лесам Беларусі!» (урывак зь паэмы «Паланэз») Крэва, ... Праз гэты доўг – супроць Масквы – Я з Польшчай ажаніцца мусіў, Каб адстаяць Літвы правы, Каб л ё с Вялікае Літвы Не стаўся л е с а м Беларусі. Ды ўсё дарма… Вы лес апелі. Згубілі ўсё, што продкі мелі, Ператварылі край ваўкоў У край зайцоў… Я маю права Спытацца з глыбіні вякоў: Вы хто – народ? Вы што – дзяржава? Адкуль, калі няма сьлядоў? Пазнаўшы зайца па губе, Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю, Як Беларусь вы на сябе, На край літвінаў нацягнулі. Вы разлучылі дух з крывёю І, абрусеўшы пад Масквою, Пад назвай, дадзенай Масквой, Ня сталі нават маскалямі, А толькі назваю адной – І тая назва стала вамі. Вы – беларусы? Хто такія? Ёсьць Польшча, Жмудзь, Літва, Расія – ... І што цяпер? Хай так і будзе, Абы ня горш? Вы што за людзі: Вам звацца хочацца людзьмі, Ці імі быць, Ці біцца ў грудзі – Ці ўстаць за крэўны край грудзьмі?
Back to Top